Следчы камітэт распачаў спецвядзенне ў дачыненні Ціханоўскай, Латушкі і Каардынацыйнай рады


Следчым камітэтам пачаты працэс спецыяльнага вядзення справаў у дачыненні прадстаўнікоў  Каардынацыйнай рады. Як паведамляе прэсавая служба СК, адпаведнае рашэнне ўзгодненае з генеральным пракурорам Беларусі.

Будынак Цэнтральнага апарату Следчага камітэту.
Фота: sk.gov.by

У пералік асобаў, у дачыненні якіх вядзецца спецыяльнае вядзенне, дададзеныя Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, Марыя Мароз. Кожнай з названых асобаў следчыя прыпісваюць злачынствы з дзясяткаў артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Hавiны
Каардынацыйная рада анансавала рэформу: будзе 115 чальцоў, 25 дзейных і 90 новых
2022.10.16 22:20

Каардынацыйная рада была створаная ў жніўні 2020 года. Яна абʼяднала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Неўзабаве пасля яе стварэння была заведзеная крымінальная справа, частка ўдзельнікаў КР была затрыманая, частка была вымушаная зʼехаць з Беларусі.

Hавiны
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская выказала салідарнасць з Каардынацыйнай радай
2020.09.04 14:32

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў