СБУ адрэагавала на словы Лукашэнкі пра запыт сустрэчы з беларускімі калегамі


Служба бяспекі Украіны адрэагавала на заяву Аляксандра Лукашэнкі, які распавёў, што ўкраінскія спецcлужбоўцы запрасілі сустрэчу з беларускімі калегамі. У СБУ гэтую заяву назвалі глупствам, піша interfax.com.ua.

Будынак СБУ у Кіеве.
Фота: uapolicy.org

У Службе бяспекі Украіны распавялі, што заява Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што СБУ запытала сустрэчу з беларускімі калегамі, з’яўляецца глупствам.

«СБУ не каментуе глупства і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі», – сказаў спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка.

Лукашэнка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі на Берасцейшчыне распавёў, што ўкраінскія спецслужбоўцы звярталіся да беларускіх калегаў з запытам пра сустрэчу.

«Павінен прыадкрыць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я гавару: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Самаабвешчаны кіраўнік краіны таксама заявіў, што самыя галоўныя тэмы абмяркоўваюцца заўсёды па-за публічнай прастораю. Але пра што хочуць пагаварыць прадстаўнікі СБУ з беларускімі спецслужбоўцамі, ён не паведаміў. У выніку ж апынулася, што заява не адпавядае рэчаіснасці і Лукашэнка проста схлусіў.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што СБУ запытала сустрэчу з беларускімі калегамі
2022.10.21 17:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў