Еўразвяз 22 кастрычніка абмяркуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Санкцыі мусяць стаць адказам ЕЗ на міграцыйны крызіс, інспіраваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе DW, Еўразвяз на саміце ў Бруселі 22 кастрычніка разгледзіць магчымасць увядзення новых санкцыяў супраць афіцыйнага Менску з мэтай спынення нелегальнай міграцыі ў Еўропу праз тэрыторыю Беларусі.

«Тэма міграцыі стала яшчэ больш актуальнай для Польшчы, Літвы і Нямеччыны з-за гібрыдных акцыяў, якія ладзяцца прэзідэнтам Лукашэнкам. Мы пагаворым пра тое, якія яшчэ віды санкцыяў, эканамічных санкцыяў, мы можам прыняць, каб ясна паказаць, што мы асуджаем гэты від гандлю людзьмі», – заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Са свайго боку прэм’ер-міністр Латвіі Крышʼяніс Карыньш папярэдзіў, што калі ЕЗ не будзе абараняць свае вонкавыя межы, то шэнгенская зона апынецца пад пагрозай.

«У Латвіі, у краінах Балтыі, мы бачым цяпер гібрыдную атаку з Беларусі. Яна бязлітасная і бесперапынная. Беларусь дастаўляе людзей з трэціх краінаў на сваю тэрыторыю, і гэтых людзей заахвочваюць і праштурхоўваюць праз мяжу ў Еўропу. Гэта недапушчальныя паводзіны. Як дэмакратыі мы абавязаны абараняць нашы межы», – падкрэсліў Карыньш.

Аб’ектыў
Еўразвяз узгадніў санкцыі супраць Лукашэнкі – засталося толькі прагаласаваць
2021.10.18 22:47

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў