У Хельсінкскай камісіі пры Кангрэсе ЗША прайшлі слуханні па Беларусі


21 верасня пачаліся слуханні па Беларусі ў Хельсінкскай камісіі пры Кангрэсе ЗША. Яны называюцца «У пошуках справядлівасці і свабоды ў Беларусі». На іх старшынюе Бэн Кардын, сенатар ад штата Мэрылэнд.

Камісія бяспекі і супрацы ў Еўропе (Хельсінкская камісія) – незалежная ўрадавае агенцтва ЗША, створанае Кангрэсам у 1975 годзе для кантролю і заахвочвання захавання Хельсінкскіх пагадненняў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і бяспекі ў 57 краінах. Камісія ўдзельнічае ў фармуляванні палітыкі ЗША адносна АБСЕ і дзяржаў-удзельніц, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у яе выкананні. Камісія таксама займаецца пытаннямі захавання міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека ў былых савецкіх рэспубліках.

На слуханнях плануецца абмеркаваць становішча медыяў і палітвязняў у Беларусі, міжнародна-прававыя наступствы дзеянняў беларускіх уладаў, меры ў адказ і варыянты палітыкі ЗША.

Беларусь на слуханнях прадстаўляюць сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі, навуковы супрацоўнік Інстытуту журналістыкі Картэра Нью-Ёркскага ўніверсітэту, медыяэксперт iSANS Сяргей Харытонаў.

Hавiны
«Дэмакратычны свет жывы ў мірных дэманстрантах у Беларусі». Прэзідэнты кажуць пра Беларусь на Генасамблеі ААН
2021.09.21 19:23

МГ belsat.eu

Стужка навінаў