З Беларусі сышла буйная відэастрымінгавая кампанія


З Беларусі сышла амерыканская кампанія «TangoMe» – распрацоўнік стрымінгавай платформы «Tango Live». Каманда рэлакавалася ў Польшчу і на Кіпр, піша devby.io. Кампанія знікла з пераліку рэзідэнтаў ПВТ, аднак пакуль не зліквідавала юрыдычнай асобы.

Парк высокіх тэхналогіяў.
Фота: dev.by

«Tango Live» – сэрвіс для стрымаў, відэазванкоў і абмену паведамленнямі. Платформа ўваходзіць у топ-3 на заходнім рынку. У праграмы 450 млн запампоўванняў і 10 млн актыўных карыстальнікаў за месяц.

Кампаніі «TangoMe» больш няма ў спісе рэзідэнтаў ПВТ, аднак юрыдычная асоба яшчэ не зліквідаваная, хаця «там ніхто не працуе», паведамляе devby.io.

Кампанія адкрыла офіс у Менску ў траўні 2020 года. Пасля пачатку рэпрэсіяў генеральны дырэктар Аляксандр Ешчанка казаў, што пераезд работнікаў магчымы, усё залежыць ад іхнага жадання, а пакуль яны «спадзяюцца, што найбліжэйшым часам усё наладзіцца».

У Менску ў кампаніі працавалі каля 130 асобаў. Амаль уся каманда рэлакавалася ў Польшчу, частка – на Кіпр.

Каментар
Назіраць за EPAM паставілі «чэкіста». Хутка пачнуць правяраць у працаўнікоў тэлефоны?
2023.08.09 19:49

У варшаўскім офісе неафіцыйна называюць дзве прычыны пераезду: патэнцыйныя праблемы з плацяжамі ды інвестарамі.

«Рэлакантам выплацілі адзін заробак і скампенсавалі выдаткі на памагатых, якія займаліся афармленнем ВНЖ, памерам 2 тысячы злотых (каля $ 500). Пры гэтым самым даводзілася шмат разбірацца, як і што афармляць», – кажуць працаўнікі.

Дарэчы, з пераліку лакалізацыяў на сайце «TangoMe» знік не толькі Менск, але і Санкт-Пецярбург, дзе працаваў адзіны ў Расеі офіс кампаніі. Там юрыдычную асобу зліквідавалі.

Паводле звестак devby.io, з студзеня 2022 года IT-сфера ў Беларусі страціла каля 20 тысяч праграмістаў. За апошнія гады краіну пакінулі некалькі дзясяткаў кампаніяў.

Hавiны
У Мінэканомікі Беларусі заявілі пра рост у самых правальных галінах: IT і грузаперавозках
2023.08.19 20:57

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў