У Маскве за экстрэмізм затрымалі Ігара Стралкова (Гіркіна)


Пра затрыманне Ігара Стралкова (Гіркіна) у пятніцу 21 ліпеня паведаміла ягоная жонка Міраслава Рэгінская. Жанчына размясціла допіс ад свайго імя ў тэлеграм-канале мужа.

Ігар Стралкоў (Гіркін).
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

«Сёння прыклада аб 11:30 да нас прыехалі прадстаўнікі Следчага камітэту. Мяне ў гэты час удома не было. Неўзабаве, са словаў кансьержа, яны вывелі майго сужэнца пад рукі і павезлі ў невядомым кірунку, – напісала Міраслава Рэгінская. – Ад сяброў мне ўдалося высветліць, што майму мужу выставілі абвінавачанні паводле арт. 282 КК РФ («Экстрэмізм»). Пра месцазнаходжанне мужа мне нічога невядома, на сувязь ён не выходзіў. У момант затрымання мяне ўдома не было».

Расейскім медыям затрыманне Стралкова (Гіркіна) пацвердзілі ў СК. З ім цяпер праводзяцца следчыя дзеянні. Як піша РБК, паводле папярэдніх звестак, затрыманне магло стацца наступствам заявы былога чальца Групы Вагнэра.

Hавiны
«Мяцеж павінен быць задушаны». Патрыярх Кірыл, Стралкоў і Кадыраў падтрымалі Пуціна
2023.06.24 13:32

Паводле тэлеграм-канала Baza, Стралкова затрымалі супрацоўнікі ФСБ, імаверна, паводле арт. 280 КК РБ («Публічныя заклікі да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці»).

Ігар Стралкоў (Гіркін) – былы міністр абароны самаабвешчанай ДНР. Апошнім часам неаднаразова крытыкаваў кіраўніцтва РФ. Летась ужо была інфармацыя пра ягонае затрыманне, якое нібыта адбылося ў Крыме, калі Стралкоў (Гіркін) спрабаваў трапіць на Херсонскі фронт.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў