Расея папярэдзіла аб магчымым спыненні экспарту нафты


У выпадку ўвядзення абмежаванняў на цану нафты, што цяпер абмяркоўваюць краіны G7, Расея спыніць пастаўкі на сусветныя рынкі. Аб гэтым заявіў віцэ-прэмʼер РФ Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

«Калі гэтыя цэны, пра якія гавораць, будуць ніжэйшыя за затраты для вытворчасці нафты, зразумела, Расея не будзе забяспечваць пастаўкі гэтай нафты на сусветныя рынкі, гэта азначае, што мы проста ў страту працаваць не будзем», – адзначыў ён.

У канцы чэрвеня лідары краін «Вялікай сямёркі» заяўлялі, што працуюць над абмежаваннем цаны на расейскую нафту. Лічыцца, што такая захада можа скараціць нафтавыя даходы Расеі і такім чынам знізіць фінансаванне ўварвання ва Украіну.

Hавiны
Краіны G7 дадуць Украіне $ 29,5 млрд фінансавай дапамогі
2022.06.27 21:20

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў