Расея аднавіла пастаўкі газу ў Еўропу праз «Паўночную плынь»


«Газпром» пасля заканчэння рамонтна-прафілактычных работаў на газаправодзе «Паўночная плынь» 21 ліпеня аднавіў пастаўкі газу ў Нямеччыну, паведамляе DW. Раней у Еўразвязе выказвалі асцярогі, што Крэмль з палітычных меркаванняў адмовіцца ўключаць газаправод.

Як заявіў прадстаўнік «Nord Stream AG», пакуль штодня газаправодам будуць пастаўляцца 67 млн м3 газу. Гэта адпавядае аб’ёму паставак да пачатку рамонтных працаў, аднак складае толькі 40 % ад максімальнай загрузкі трубаправоду. 60-адсоткавае зніжэнне паставак, якое адбылося ў чэрвені, расейскі бок растлумачыў невяртаннем турбіны «Siemens Energy», якая была на рамонце ў Канадзе.

Канадскія ўлады першапачаткова адмовіліся вяртаць турбіну праз санкцыі ў дачыненні Расеі. Аднак пасля перамоваў з нямецкім бокам, нягледзячы на пратэсты Кіева, 17 ліпеня адправілі турбіну ў Нямеччыну. Для транспартавання і наладжвання спатрэбіцца яшчэ 9–12 дзён. Ці адновяцца пасля гэтага пастаўкі газу ў поўным аб’ёме, невядома.

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што, імаверна, 26 ліпеня «Газпром» павінен будзе спыніць для рамонту ў сувязі з выпрацоўваннем магутнасці яшчэ адну турбіну.

Аналітыка
Еўропа чакае «халодную зіму» без расейскага газу. Што адбываецца і ці ёсць выйсце?
2022.07.18 08:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў