«Марсіянскія хронікі» наяве: Да чаго прыводзіць спякота ў Еўропе


Апошнімі тыднямі ўся Еўропа перажывае наймацнейшую спякоту ў сваёй гісторыі. Анамальна высокая тэмпература прывяла да маштабных лясных пажараў у Іспаніі ды Вялікай Брытаніі, выклікала тысячы смерцяў людзей па ўсёй Еўропе. Кліматолагі звязалі экстрэмальную спякоту з уздзеяннем змены клімату, а эксперты прагназуюць, што падобныя хвалі цяпла ў Еўропе будуць адбывацца ўсё часцей. «Белсат» сабраў падборку фотаздымкаў, што быццам бы сышлі са старонак кнігі амерыканскага пісьменніка Рэя Брэдбэры «Марсіянскія хронікі».

Пажарныя тушаць буйны лясны пажар, які ўспыхнуў у лесе ў загарадным парку Лікі-Гілз (Lickey Hills), Вялікая Брытанія.
Фота: Jacob King / PA Images / Forum
Чалавек ідзе сухім берагам прытоку вадасховішча Даўры (Dowry), Вялікая Брытанія.
Фота: Danny Lawson / PA Images / Forum
Від на горы каля муніцыпалітэту Эл-Понт-дэ-ВілумАра і РакафОрт (El Pont de Vilomara i Rocafort), дзе пажар ужо закрануў больш за 1700 гектараў і прывёў да высялення і блакавання сотняў жыхароў. Эл-Понт-дэ-Вілумара, Барсэлона, Іспанія.
Фота: Europa Press / ABACA / Abaca Press / Forum
Аўтамабіль перасякае высахлае рэчышча ракі Драйзам (Dreisam) па мосце каля гораду Ноерсгаўзэн (Neuershausen), Нямеччына.
Фота: Arnd Wlegmann / Reuters / Forum
Высахлае рэчышча вадасховішча Суін-он (Llwyn-on), Вялікая Брытанія.
Фота: Carl Recine / Reuters / Forum
Аэрафотаздымак тэрыторыі пасля пажару ў вёсцы Ўэнінгтан (Wennington) на ўсходзе Лондану пасля таго, як тэмпература ў краіне ўпершыню ў гісторыі перавысіла 40 °C. Моцная спякота выклікала пажары і шырокія збоі ў працы транспарту. Ўэнінгтан, Вялікая Брытанія.
Фота: Aaron Chown / PA Images / Forum
Людзі ходзяць па пляжы ў Блэкпуле, Вялікая Брытанія.
Фота: Molly Darlington / Reuters / Forum
Пустое вадасховішча Ўудгэд (Woodhead) каля Манчэстэру. Нядаўні даклад Аб’яднанага даследчага цэнтру Еўрапейскай камісіі паказаў, што амаль палова тэрыторыі ЕЗ і Вялікай Брытаніі цяпер пад пагрозаю засухі ў ліпені. Засуха і дэфіцыт вады ўплываюць на вытворчасць энергіі і зніжаюць ураджайнасць сельскагаспадарчых культураў. Манчэстэр, Вялікая Брытанія.
Фота: Jon Super / Xinhua News Agency / Forum
Фермер працуе на саляных балотах у горадзе Сай (Saille), Францыя.
Фота: Yann Tessier / Reuters / Forum
Сухое поле для гольфу каля гораду Пэранпорт (Perranporth), Вялікая Брытанія.
Фота: Ben Birchall / PA Images / Forum
Сухая зямля на частцы сажалкі ў Оксфардзе, Вялікая Брытанія.
Фота: Dylan Martinez / Reuters / Forum
Сабака астуджваецца ў часткова высахлым рэчышчы ракі Рэйн (Rhein) у Кёльне, Нямеччына.
Фота: Ina Fassbender / AFP / East News
Hавiны
Больш за 1000 чалавек загінулі ад анамальнай спякоты ў Іспаніі і Партугаліі
2022.07.18 09:42

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў