У Берасці зноў будуць судзіць у «карагоднай справе»


У судзе Ленінскага раёну Берасця 23 ліпеня пачнуць судзіць яшчэ 12 чалавек. Гэта ўжо шостая група абвінавачаных у «карагоднай справе».

Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУС

Сярод падазраваных Арцём Ласкі, Віктар Астрошка, Юрый Сацюк, Ігар Сямыкін, Таццяна Рагачэўская, Арцём Тарасюк, Глеб Нікановіч, Аляксандр Жук, Ілля Ягораў, Канстанцін Свідуновіч, Кацярына Бровач і Сяргей Канановіч.

Працэс будзе весці Зміцер Куроўскіх, да гэтага ён не судзіў паводле крымінальных палітычных справаў, але багата судзіў паводле адміністратыўных, у прыватнасці, журналістаў «Белсату».

На тры дні пазней, 26 ліпеня, пачнуць судзіць сёмую групу, таксама 12 чалавек. Гэта Наталля Шыла, Андрэй Касцюк, Уладзімір Макарэвіч, Юлія і Ігар Лаптановічы, Таццяна і Аляксей Біруковы, Арцём Андрасюк, Дар’я Дзямʼянка, Канстанцін Пяцінкін, Сяргей Дягцярыка, Андрэй Парфеевец.

Нагадаем, што 13 верасня мінулага года ў Берасці адбывалася чарговая пратэставая акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекту Машэрава і спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Некалькі соцень асоб утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал – так згадваюць тыя падзеі відавочцы.

Разганяць карагод прыехаў вадамёт, ужыты ўпершыню падчас пратэстаў у Беларусі. З таго часу берасцейцы называюць гэтае скрыжаванне «вадамётным», а распачатая крымінальная справа стала звацца «карагоднай».

Паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») агулам асудзілі ўжо 57 чалавек. Сумарна ім прысудзілі 44 гады «хіміі» і 43,5 года «хатняй хіміі», 5 гадоў і 2 месяцы калоніі.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў