У Варшаве прайшоў мітынг і шэсце да Дня беларускіх палітвязняў

21 траўня, у дзень смерці Вітольда Ашурка, Беларускі моладзевы хаб супольна з праваабарончым цэнтрам «Вясна» зладзілі акцыю памяці беларускага героя.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Вячаслаў Сіўчык з мегафонам на акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Мітынг прайшоў на прыступках БМХ на Плошчы Канстытуцыі. Перад некалькімі сотнямі беларусаў, якія тут сабраліся, выступілі былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адамі Міхнік, сяброўка Вітольда Ашурка Вольга Быкоўская, а таксама польскія і беларускія палітыкі і праваабаронцы. Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі па-беларуску.

Падчас мітынгу каля ўваходу ў Моладзевы хаб стаяў стол з аркушамі паперы, асадкамі, паштоўкамі і канвертамі – тут можна было напісаць ліст палітвязню.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве. 21 траўня 2023 года.

Галоўны рэдактар газеты Wyborcza Адам Міхнікі выступае са словамі падтрымання і салідарнасці з беларусамі. Налепка на ягоным пінжаку – знак, які адсылае да жоўтых бірак, якімі ў беларускіх турмах пазначаюць палітычных вязняў. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельніца акцыі памяці Вітольда Ашурка на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Андрэй Саннікаў, былы палітвязень і каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выступае на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве на акцыі памяці Вітольда Ашурка. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка ідуць шэсцем па Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Праз гадзіну пасля пачатку акцыі яе ўдзельнікі пайшлі шэсцем праз цэнтр Варшавы ў бок Старога гораду, дзе каля помніка Каперніка зладзілі ланцуг салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Падчас яго ўздоўж вуліцы Кракаўскае прадмесце быў усталяваны імправізаваны плот з калючага дроту, на які ўдзельнікі акцыі прымацавалі больш за 1200 партрэтаў палітзняволеных. Падтрыманне ў арганізацыі ланцугу аказалі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, ветэраны Палка Каліноўскага і Асацыяцыя беларускіх бізнесоўцаў.

Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі акцыі памяці Вітольда Ашурка ідуць шэсцем па Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Удзельнікі шэсця памяці Вітольда Ашурка ў цэнтры Варшавы. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Варшаўвская акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі
Наталля Папкова з Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» трымае партрэт Міколы Статкевіча на акцыі саліларнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Скончыўся дзень у Музеі Вольнай Беларусі, дзе беларусы калектыўна пісалі лісты палітзняволеным. Арганізатарамі фінальнае часткі акцыі сталі ініцыятывы «Беларусы Варшавы» і DissidentBY.

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Наведніца Музею Вольнай Беларусі піша лісты палітвязням. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Наведнікі Музею Вольнай Беларусі пішуць лісты палітвязням. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Музей Вольнай Беларусі падчас завяршэння акцыі салідарнасці з палітвязнямі. 21 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Нагадаем, два гады таму 21 траўня ў шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі.

Колькасць зняволеных па палітычных матывах у Беларусі вядома толькі прыблізна: паводле «Вясны» іх 1525 чалавекі, паводле «Dissidentby» – 1787. Агулам амаль за тры гады масавых рэпрэсіяў з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4300 асобаў

Ян Лісіцкі belsat.eu

Стужка навінаў