Спецпрадстаўнік ЕЗ напісаў адкрыты ліст на падтрыманне зняволеных беларускіх журналістаў


Адмысловы прадстаўнік Еўразвязу ў справе правоў чалавека Эман Гілмор заклікаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі.

Адкрыты ліст быў напісаны да 21 траўня – Дня палітычных вязняў у Беларусі. Тэкст публікуе БАЖ.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў медыяў Беларусі, Гілмор адзначае, што Еўразвяз «памятае пра вашае зняволенне і вашыя пакуты»:

«Мы хацелі б запэўніць вас, што мы працягваем пры кожнай магчымасці звяртаць увагу да ўсіх, хто зняволены ў Беларусі за выкананне сваёй працы журналіста ці за выказванні пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

На працягу апошніх некалькіх месяцаў мы звяртаем увагу ўладаў Беларусі і ўсяго свету на цяжкія ўмовы ўтрымання, у якіх вы застаяцеся.

Мы зноў заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітзняволеных. Вашае працяглае турэмнае зняволенне дэманструе не сілу рэжыму Лукашэнкі, а яго слабасць, бо такі рэжым баіцца праўды і не можа існаваць разам са свабодаю слова.

Я ўсведамляю, як цяжка вам, вашым сем’ям і сябрам. Я хачу, каб вы ведалі, што вашая еўрапейская сям’я падтрымлівае вас у імкненні да дэмакратыі. Я ўпэўнены, што гэтыя намаганні будуць паспяховымі».

Гілмор запэўнівае, што ЕЗ працягне прыкладаць намаганні, «каб абараніць вашую свабоду».

Аналітыка
Дзень палітвязня ў Беларусі: лічбы і факты
2022.05.21 14:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў