Чыноўнік ПВТ задумаў «віртуальную дзяржаву ад Берасця да Ўладзівастоку»


Шэраг рэзідэнтаў беларускага «Парку высокіх тэхналогіяў» атрымаў вялізны ліст ад намесніка начальніка аддзелу адукацыйнай дзейнасці адміністрацыі ПВТ Аляксандра Плашчынскага з просьбай дапамагчы яму ў ягоным праекце «канцэптуальнай сацыяльнай сеткі», піша Dev.by.

Аляксандр Плашчынскі выступае ў «МІТСА». 9 лютага 2018 года.
Фота: mitso.by

Ідэя Аляксандра Плашчынскага такая:

  • стварыць «віртуальную дзяржаву ад Берасця да Ўладзівастоку з электронным урадам, лічбавай і фінансава-крэдытнай інфраструктурай для бізнесу, адукацыі, камунікацыяў, забаваў і адпачынку»;
  • перад тым апублікаваць кнігу «Канцэпцыя пераемнаснага развіцця і новы сусветны парадак» пры спонсарстве ПВТ, на яе публікацыю трэба 5000 долараў (у расейскіх рублях);
  • гэтая кніга «будзе служыць падмуркам віртуальнай дзяржавы, яго AR-Канстытуцыяй».

Адміністрацыя ПВТ адказала, што не звязаная з праектам і лістом, назвала гэта «прыватнай ініцыятывай супрацоўніка.

Плашчынскі заняў пасаду ў ПВТ у жніўні 2020 года. Да таго 6 гадоў працаваў у Міністэрстве замежных справаў, быў першым прарэктарам універсітэту «МІТСА», застаецца сябрам рады Кастрычніцкай раённай арганізацыі гораду Менску ў праўладнай «Белай Русі».

Удадымі прыкладамі пераемнасці ўлады Плашчынскі называе ў лісце Башара Асада ў Сірыі, Ільхама Аліева ў Азербайджане і Рамзана Кадырава ў Чачні. Прапануе стварыць у Беларусі пасаду віцэ-прэзідэнта і згадвае сярэднявечную традыцыю перадаваць княжую ўладу старэйшаму сыну.

АА belsat.eu

Стужка навінаў