Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1500 чалавек


Праваабарончая супольнасць Беларусі 21 красавіка прызнала палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Цяпер агульная колькасць палітычных зняволеных у нашай краіне дасягнула 1500 чалавек.

Праваабаронцы назвалі імёны новых палітвязняў. Гэта Аляксандр Тарасенка, Віктар Ламека, Аляксандр Дзюба, Раман Арцёменка, Аляксандр Тучкоў, Вольга Алянюк, Ігар Свірыда, Андрэй Пуканаў, Тамара Каравай, Дзмітрый Жыдко і Іван Мілюкоў.

Гэтыя асобы пазбаўленыя волі за такія «злачынствы», як знявага Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і суддзяў, глумленне з дзяржаўных сімвалаў, а таксама за іншыя формы рэалізацыі свабоды поглядаў, паведамляюць праваабаронцы.

Гісторыі
Былы палітвязень Валянцін Лабачоў: «Патрэбна больш дапамогі. Некаторыя «палітычныя» пасля вызвалення проста жабруюць»
2023.04.21 07:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў