Мінюст зацвердзіў інструкцыю аб канфіскацыі крыптавалюты ў даўжнікоў


Міністэрства юстыцыі ўнесла ў інструкцыю для выканаўчага вядзення пункт, што апісвае парадак адбірання ў даўжніка крыптавалюты.

Змены ўступяць у сілу з 17 траўня.

Выява: depositphotos.com

Цяпер для спагнання крыптавалюты, што належыць даўжніку, судовы выканаўца мусіць вынесці пастанову аб накладанні арышту на крыптавалюту. Пры неабходнасці яна пералічваецца на віртуальны кашалёк органу прымусовага выканання, або суб’екта гандлю, спецыялізаванай арганізацыі.

Перадача крыптавалюты на рэалізацыю ажыццяўляецца без вызначэння яе кошту. Яна прадаецца праз аператара крыптаплатформы або праз абмен крыптавалютаў. Кошт рэалізаванай крыптавалюты складае фактычную суму, залічаную на рахунак органу прымусовага выканання. У выпадку адмовы аператара абмену крыптавалютаў рэалізаваць арыштаваную крыптавалюту арышт здымаецца, іншыя абмежаванні скасоўваюцца на падставе пастановы судовага выканаўцы, крыптавалюта вяртаецца даўжніку.

Крыптавалюта, незрэалізаваная паводле выканаўчага дакументу аб канфіскацыі маёмасці, даўжніку не вяртаецца.

Аналітыка
Дзяржава больш за 10 гадоў змагаецца з карупцыяй у медыцыне – і пакуль перамогі не відаць
2022.04.20 20:56

АД belsat.eu

Стужка навінаў