У прамысловых арганізацыях будзе больш звышурочнай працы


У прамысловых арганізацыях цяпер можна будзе павялічваць ліміт звышурочных работ і работ у выхадныя дні. Адпаведны ўказ №105 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by

Удакладняецца, што дакумент прыняты для таго, каб максімальна задзейнічаць працоўныя рэсурсы «для аператыўнага вырашэння важнейшых стратэгічных задач у вытворчасці».

Даць больш звышурочнай працы наймальнік зможа толькі ў тым выпадку, калі на гэта пагодзіцца прафзвяз і самі працаўнікі.

Дарэчы, калі ў арганізацыі няма прафзвязу, то і дзеянне ўказа на яе не распаўсюджваецца.

Калі ўсе згодныя, рашэнне наймальніка замацоўваецца ў лакальным прававым акце.

Акрамя таго, пра яго трэба паведаміць у Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, на гэта даецца тры дні.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2024 года набыў моц абноўлены Працоўны кодэкс (ПК). Змяненні закранулі больш за 80 артыкулаў: некаторыя з іх прывялі дакумент у адпаведнасць з іншымі прававымі актамі, а нешта змянілася па просьбе работнікаў і наймальнікаў.

Аналітыка
«Давядзецца працаваць за сябе і за таго хлопца»: што змяняе новы закон аб занятасці
2024.03.05 07:13

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў