У Менску затрыманы брат Дзяніса Урбановіча – крыніцы «Белсату»


Сілавікі затрымалі брата Дзяніса Урбановіча Максіма два дні таму, паведамляюць крыніцы «Белсату».  Па іх інфармацыі, незадоўга да затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіК прайшліся па сваяках Дзяніса Урбановіча. Супраць самога Дзяніса заведзена крымінальная справа. Яго абвесцілі ў вышук.

Дзяніс Урбановіч.
Фота: асабістая старонка / Facebook

Пакуль Максім Урбановіч, знаходзіцца ў следчым ізалятары. Хутчэй за ўсё супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах, але па якіх канкрэтна пакуль невядома. Сваякі не даюць ніякіх каментароў наконт гэтай сітуацыі.

Як паведамлялася, у сакавіку 2023 года да бацькі Дзяніса Урбановіча, які жыве ў Беларусі, прыходзілі сілавікі і прымусілі яго запісаць відэа, на якім мужчына звяртаецца да сына з просьбаю, каб той капітуляваў і вяртаўся на радзіму: «Адсядзіш дзясятку якую, ну і чорт з ім, затое будзеш жыць на радзіме». У тэлеграм-канале сілавікоў сцвярджалі, што на Дзяніса завялі крымінальную справу за сяброўства ў «Маладым фронце», які ўлады Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Дзянісу Урбановічу 34 гады. Ён быў чацвёртым старшынёй «Маладога фронту». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015-га зняў дзяржаўны сцяг з будынку выбарчага ўчастку ў вёсцы Кораньшчына. Да 29 жніўня 2017 года адбываў пакаранне на «хіміі». У 2018-м браў удзел у абароне Курапатаў. У 2022-м пасля ўварвання Расеі ва Украіну паехаў на фронт, ваюе ў батальёне «Волат» з пазыўным Ваўкалак. Нягледзячы на ​​чатыры раненні і тры кантузіі, працягвае ваяваць на перадавой у зоне баявых дзеянняў.

ВАЯРЫ
Hавiны
Сілавікі прыйшлі да бацькі байца-каліноўца і прымусілі на камеру заклікаць сына вярнуцца
2023.03.21 19:55

Любоў Лунёва belsat.eu 

Стужка навінаў