БелАЗ лезе ў крэдытную кабалу Расеі


ВЭБ.РФ і Банк БелВЭБ пачалі фінансаванне паставак высокатэхналагічнай прадукцыі расейскай вытворчасці для БелАЗа. Пра гэта паведамляецца на сайце Банку БелВЭБ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон БЕЛАЗ-75710.
Фота: belta.by

Для прадпрыемства адкрыта аднаўляльная крэдытная лінія тэрмінам 3 гады да 3 млрд расейскіх рублёў. Сродкі даюцца траншамі на тэрмін да 1 года. Сумарны аб’ём сродкаў, які фінансавыя інстытуты патэнцыйна могуць выдзеліць БелАЗу за ўвесь тэрмін дзеяння крэдытнай лініі, складае 9 млрд расейскіх рублёў. Праектам прадугледжана выкарыстанне механізму субсідзіравання працэнтнай стаўкі ў адпаведнасці з пастановай урада РФ.

Першыя 2,7 млрд расейскіх рублёў група ВЭБ.РФ ужо прадаставіла БелАЗу.

Крэдытныя рэсурсы накіроўваюцца на закупку запасных частак расейскай вытворчасці для арганізацыі выпуску карʼерных самазвалаў.

Гэта прадукцыя ўключана ў пералік высокатэхналагічнай прадукцыі, работ і паслуг з улікам прыярытэтных напрамкаў мадэрнізацыі расейскай эканомікі, зацверджаны загадам міністэрства прамысловасці і гандлю Расейскай Федэрацыі.

Адзначаецца, што толькі за апошнія 6 гадоў Банк БелВЭБ прафінансаваў бягучую дзейнасць БелАЗа ў абʼёме 2,9 млрд расейскіх рублёў.

На БелАЗе працуе звыш 10 тысяч чалавек, гэта асноўнае прадпрыемства Жодзіна. Пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 году кіраўніцтва БелАЗу абвінавачвалі ў рэпрэсіях супраць супрацоўнікаў, якія далучыліся да пратэстаў і адкрыта выказвалі сваю нязгоду з падзеямі ў краіне. У прыватнасці, з’яўляліся паведамленні аб тым, што кіраўніцтва прадпрыемства ўтрымлівае рабочых у памяшканнях цэхаў, не дазваляючы людзям збірацца разам на тэрыторыі заводу.

 

Hавiны
Ад 7 да 12 гадоў. Вынеслі прысуд топ-менеджарам БелАЗу і МТЗ
2023.12.29 12:57

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў