Высокі негатыў і рост ціску. Міністр Чарвякоў распавёў, што чакае беларускую эканоміку


У Беларусі падрыхтаваны законапраект, накіраваны на абарону інтарэсаў прадпрыемстваў ад дзеянняў «недружалюбных краінаў». Пра гэта 20 сакавіка распавёў у Савеце Рэспублікі міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Аляксандр Чарвякоў выступае ў Савеце Рэспублікі.
Фота: economy.gov.by

Паводле Чарвякова, беларускай эканоміцы давядзецца развівацца ва ўмовах з высокай дынамікай негатыўных працэсаў. Вонкавы ціск будзе нарастаць. Таму плануецца «закласці новыя інстытуты, якія дадуць магчымасць, па-першае, стварыць абарону інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання ад дзеянняў недружалюбных дзяржаваў і, па-другое, запусціць дадатковыя механізмы і стымулы для доўгатэрміновага развіцця», паведамілі ў Мінэканомікі.

Міністр адзначыў, што неўзабаве ў Савет Рэспублікі паступіць шэраг законапраектаў на гэты конт. Сярод іх – законапраект, які прадугледжвае комплекс захадаў абароны інтарэсаў прадпрыемстваў ад дзеянняў недружалюбных краінаў, і праект закону аб спрыянні інвестыцыям. Паводле Чарвякова, для прыцягнення інвестыцыяў прапануюцца пашыраныя ільготы для інвестара разам са стабілізацыйнай агаворкай, дзяржпадтрыманне і магчымасць куплі ўладамі часткі імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Апроч таго, абноўлены праект закону «Аб дзяржаўным прагназаванні». З яго дапамогай улады плануюць даведацца, «якія напрамкі ў галінах развіваць, якія вытворчасці ствараць, у чым лепш кааперавацца». Таксама ідзе праца над зняццем «акцэнтаў пры правядзенні кантрольнай дзейнасці на папераджальна-прафілактычную аснову», а таксама над скарачэннем патрабаванняў да субʼектаў гаспадарання.

Hавiны
ЕАБР: Інфляцыя ў Беларусі можа знізіцца да 4 %. Пры адсутнасці шокаў
2023.03.20 09:55

У штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР) гаворыцца, што пры адсутнасці шокаў гадавыя тэмпы росту спажывецкіх цэнаў у Беларусі працягнуць запавольвацца, і ў другім квартале інфляцыя можа знізіцца да прыблізна 4 % год да года.

Аднак у парадку вычэрпвання дэзынфляцыйнага эфекту цэнавага рэгулявання, а таксама ва ўмовах паступовага аднаўлення ўнутранага попыту да канца года гадавая інфляцыя можа паскорыцца.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў