Мінздароўя зрабіла віртуальную прыёмную для дапамогі ў экстранных сітуацыях


Міністэрства аховы здароўя зрабіла чат-бот у Telegram для хуткага рэагавання на экстранныя сітуацыі. Пакуль – у якасці эксперыменту. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pxfuel

Каб патрапіць у эксперыментальную прыёмную, у пошукавіку Telegram трэба знайсці @by_minzdrav_bot.

«На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзянаў у пытаннях аказання экстраннай медычнай дапамогі, якія тычацца выратавання жыцця пацыента ў больніцы або ў паліклініцы, мы адрэагуем аператыўна!

Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджары Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота або тэкст. Галоўнае – мы дапаможам выправіць сітуацыю толькі там, дзе ёсць дакладныя дадзеныя пра месца здарэння, вашыя прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама нумар тэлефона, праз які з вамі можна звязацца», – піша прэс-служба міністэрства.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што чат-бот не ставіць дыягназу і не прызначае лячэння, а таксама не замяняе гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя і сістэму зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў «обращения.бел».

Hавiны
«Крыкі аб дапамозе былі праігнараваныя». Салігорскую радзільню правярае спецкамісія
2024.01.17 12:07

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў