«Залатыя хлопцы». Як адпачываюць і на чым лятаюць сыны Лукашэнкі. Вялікае расследаванне «Белсату»


8 лютага 2020 года ў маляўнічым аўстрыйскім Інсбруку было сонечнае надвор’е. Сям’я старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі – Віктара – падышла да стойкі пашпартнага кантролю ў VIP-тэрмінале мясцовага лётнішча. У Віктара, ягонай жонкі Ліліі, дачок Вікторыі і Валерыі, а таксама ў двух сыноў Аляксандра і Яраслава – дыпламатычныя пашпарты, а таму памежнікаў яны прайшлі без затрымкі. Разам з імі на борт села маці Віктара – Галіна Радзівонаўна Лукашэнка, таксама ўласніца дыпламатычнага дакумента. Пасля 8-дзённага адпачынку ў Альпах сын, нявестка, жонка і ўнукі Лукашэнкі вярталіся з Аўстрыі ў Менск. Разам з імі – двое ахоўнікаў і супрацоўнік КДБ, сябар Віктара са сваёй жонкай і двума дзецьмі.

Неўзабаве ўся кампанія ўзышла на борт шыкоўнага бізнес-джэту «Лэгасі 650» з рэгістрацыйным нумарам OE-ITE (оскар эка – індыя танга эка), якім вось ужо 4 гады сям’я Віктара Лукашэнкі лётае ў адпачынкі. Падчас узлёту крылатая машына прыцягнула ўвагу некалькіх спотэраў – дзякуючы чаму мы можам і сёння вярнуцца ў той сонечны дзень у Аўстрыйскіх Альпах.

Глядзіце вялікае расследаванне «Белсату»: куды, з кім і за колькі ляталі сыны Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў