Зіму штарміць: то снег, то дождж, то мароз, то адліга


Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры ОНТ расказаў аб надвор’і з 22 да 28 студзеня. І калі пачатак тыдня яшчэ будзе ўмерана марозным, то ў сярэдзіне на дварэ ўсталюецца плюсавая тэмпература.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: svidok.info

У панядзелак і аўторак, 22 і 23 студзеня, у большасці раёнаў чакаецца снег, які будзе пераходзіць у мокры снег. Месцамі слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Часам парывісты вецер.

Уначы ў панядзелак ад -3 ℃ на захадзе да -12 ℃ на ўсходзе, удзень ад 0 да -5 ℃. У аўторак будзе на некалькі градусаў цяплей.

У сераду, 24 студзеня, па ўсёй краіне пройдзе мокры снег з дажджом, удзень ападкі моцныя. Месцамі слабы галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні, парывісты. Уначы ў сераду ад -2 да +2 ℃, удзень да +3 ℃.

У чацвер і пятніцу надворʼе істотна не зменіцца. Будзе ісці снег, часам мокры.

Уначы ў чацвер каля 0 ℃, у пятніцу ад -2 да -7 ℃, удзень ад 0 да +3 ℃. У пятніцу тэмпература будзе на некалькі градусаў ніжэйшая.

Да выходных у краіне пахаладае. Снег калі і будзе, то непрацяглы.

У суботу ўначы ад -4 на захадзе да -11 ℃ на паўночным усходзе, у сярэдзіне дня ў суботу да +3 ℃. Нядзеля можа быць самым халодным днём на тыдні: тэмпература ад -2 да -8 ℃.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў