Новыя патрабаванні ад Мінздароўя: што зменіцца для касметолагаў і фармацэўтаў


Міністэрства аховы здароўя змяняе патрабаванні да работнікаў медычнай і фармацэўтычнай сфер, у тым ліку тых, хто займае кіруючыя пасады. Адпаведныя змены былі ўнесеныя ў пастанову «Аб патрабаваннях да займання пасад служачых медычных, фармацэўтычных работнікаў», якія апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня і набываюць моц 2 лютага.

Аптеки в Минске, аптека
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларусь. 24 лістапада 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Так, згодна новым зменам, з’явіліся патрабаванні да пасады ўрача-касметолага. Абавязковым для працы будзе дакумент аб перападрыхтоўцы па спецыяльнасці «Касметалогія» і (або) дакумент аб праходжанні прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў (клінічнай ардынатуры) па адпаведнай спецыяльнасці. Таксама заняць пасаду ўрача-касметолага можна будзе пасля стажу работы на пасадзе ўрача-дэрматавенеролага не менш за пяць гадоў.

Акрамя гэтага, новая пастанова Мінздароўя дазваляе ўрачам агульнай практыкі без дадатковай падрыхтоўкі і (або) перападрыхтоўкі працаваць тэрапеўтамі прыёмных аддзяленняў шпіталяў, у тым ліку на ўмовах сумяшчальніцтва. Такі крок выглядае спробай чыноўнікай развязаць праблему з недахопам медыкаў у Беларусі.

Каментар
«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне
2023.12.21 20:48

Яшчэ адна змена тычыцца магчымасці для студэнтаў медычных або фармацэўтычных дзяржвузаў падзарабляць у аптэках. Да гэтага працаваць у аптэках маглі навучэнцы профільных вузаў пасля трэцяга курсу. Цяпер жа гэта змогуць рабіць толькі студэнты-медыкі, а студэнты-фармацэўты – толькі пасля чацвёртага курсу.

Ася Саковіч belsat.eu

 

Стужка навінаў