Бясплатна і з пафасам: былых зняволеных прымусілі чысціць снег у Менску


Да ачысткі ад снегу тэрыторый каля дзіцячых садкоў, прытулкаў, шпіталяў і іншых сацыяльных аб’ектаў у розных раёнах Менску сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства. Пра гэта паведамляе СТВ.

Фота: ctv.by

Рупар дзяржаўнай прапаганды пафасна прадстаўляе акцыю як нібыта добраахвотную і як «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству». Паводле слоў начальніка аддзелу наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна». У выказваннях саміх работнікаў, запісаных на камеру, таксама нямала пафасу.

Як адзначаецца ў сюжэце, сілавікі абяцаюць такую практыку зрабіць сталай.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў