Пуцін: Гёбельс быў таленавітым чалавекам. Ён дамагаўся свайго (ВІДЭА)


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што будзе змагацца з праявамі нацызму. Пры гэтым зрабіў камплімент фашысцкаму міністра прапаганды Гёбельсу.

Гэта адбылося на сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных грамадскіх і рэлігійных арганізацыяў, перадае «ИТАР-ТАСС».

Расейскі лідар падзякаваў габрэйскія абшчыне і грамадскім арганізацыям, якія «мужна змагаюцца з …любымі праявамі нацысцкай ідэалогіі».

Пры гэтым прэзідэнт Расіі працытаваў міністра прапаганды нацысцкай Германіі Паўля Гёбельса: «чым больш неверагодная хлусня, тым хутчэй у яе павераць», – працытаваў словы нацысцкага міністра Уладзімір Пуцін. «Ён дамагаўся свайго, ён быў таленавіты чалавек», – адзначыў прэзідэнт Расеі.

{movie}Пуцін: Гёбельс быў таленавітым чалавекам. Ён дамагаўся свайго|right|17355{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў