Расейскі палітык Сяргей Глазьеў: Трэба прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацый


Служба бяспекі Украіны з’яўляецца злачыннай арганізацыяй, якая працуе цалкам пад амерыканскім кантролем, заявіў «РИА Новости» расейскі эканаміст, палітык, акадэмік Расейскай Акадэміі навук Сяргей Глазьеў.

Раней медыі паведамілі, што СБУ распачала ў дачыненні да Глазьева крымінальную справу за публічныя заклікі да развязвання ваеннага канфлікту.

Сяргей Глазьеў. Фота politikus.ruСяргей Глазьеў. Фота politikus.ruЯк зазначыў Глазьеў, нічога нечаканага ў гэтым рашэнні няма, «таму што СБУ, па сутнасці выконвае такую ж функцыю сёння ва Украіне, як у фашысцкай Нямеччыне выконвала гестапа». «СБУ сёння з’яўляецца злачыннай арганізацыяй, а яе кіраўніцтва — цалкам кантралюецца амерыканскімі спецслужбамі. То бок гэта арганізацыя, якая робіць беззаконне ва Украіне, учыняючы злачынствы супраць народу Украіны», — заявіў Глазьеў.

Паводле ягоных словаў, кіраўніцтва СБУ, «кіруе карнай аперацыяй на паўднёвым усходзе краіны», і гэтыя людзі вінаватыя ў масавых забойствах украінскіх грамадзянаў. «Ні пра якія прававыя метады і прававую культуру казаць не даводзіцца», — сказаў Глазьеў.

Расейскі дзеяч падкрэсліў, што клапаціцца трэба не пра тое, як і супраць каго СБУ распачынае крымінальныя справы, а пра ахвяраў, лік якім ідзе ўжо на тысячы. «Цалкам лагічна было б, абапіраючыся на шматлікія сведчанні грамадзянаў, прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацыяў», — падсумаваў Глазьеў.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў