2010-ы супраць 2020-га: успомнім усіх пайменна

Калі нашага Астапа нясе, той нясе яго ўжо канчаткова.

Вось і цяпер панесла. Цытуем:

«Калі ў кагосьці з вас памяць кароткая, смею нагадаць: мы гэта праходзілі. Узгадайце 2010 год. І тады як раз усё пачыналася для таго, каб нас паставіць на калені, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Увялі санкцыі, нахілялі. Не атрымліваецца… І тады на чарговых прэзідэнцкіх выбарах вырашылі паставіць на калені, арганізаваўшы гэтую банду, і кінуўшы на Дом ураду».

«Там 400 чалавек агрэсіўных баевікоў, якіх мы ведалі пафамільна. Плюс яшчэ 400, якія маглі там варушыцца. А астатнія – гэта разявакі. І ў асноўным там былі смаркачы, якіх аддавалі пад распіску маці. Яны прыходзілі і забіралі сваё каштоўнае стварэнне», – нагадаў Аляксандр Лукашэнка пра падзеі дзесяцігадовай даўніны.

Hавiны
«Гэты ўжо зарыдаў». Лукашэнка заявіў, што ў справе Бабарыкі няма палітыкі
2020.07.20 09:48

У мяне памяць доўгая. Што было ў 2010-м годзе памятаю. Асабліва, вядома, памятаю славутыя заявы тагачаснага кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея аб падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў і сюжэт тэлебачання аб металічных завостраных штырах, якімі штаб Някляева нібыта меў намер ладзіць славутыя «масавыя беспарадкі». Цяпер Аляксандр Лукашэнка, «нагадваючы пра падзеі дзесяцігадовай даўніны», кажа пра банду ў 400 чалавек «агрэсіўных баевікоў», якіх яны «ведалі пафамільна».

Вось з гэтага месца, калі можна, крыху падрабязней, калі ласка. Хацелася б даведацца прозвішчы гэтых 400 баевікоў, турэмныя тэрміны, да якіх яны былі прысуджаныя. Таму што, знаходзячыся ў 2010 годзе ў гушчы падзеяў, памятаю шмат чаго – акрамя баевікоў. І іх прозвішчаў. Не фігуравалі яны на судах.

19 снежня 2010 года, Плошча Незалежнасці.
Фота: Аляксандр Саенка / Belsat.eu

Бо калі б фігуравалі, і суд вынес бы ім абвінаваўчы прысуд (доказна), наступная гісторыя ўзаемаадносін Захаду і Рэспублікі Беларусь развівалася б крыху інакш. І санкцыі былі б не пашыраныя, а звужаныя. І таму ж Макею, толькі ўжо ў якасці міністра замежных справаў, не даводзілася б апраўдвацца перад калегамі па нялёгкай дыпламатычнай працы, заяўляючы, што, можа быць, у чымсьці перахліснулі – ну ды ў каго не бывае… І не прыйшлося б чакаць крымскага і данбаскага канфлікту Расеі і Украіны, каб падстаўляць крэсла спадарыні Меркель, тым самым пераводзячы сябе ў разрад «неапошняга дыктатара Еўропы». І наагул бы шмат чаго не было.

Hавiны
У справе пра 14 ліпеня 450 сведкаў. На яе кінутыя ўсе магчымыя следчыя
2020.07.20 13:51

Але яны не фігуравалі. І, мяркуючы па ўсім, не было іх наагул. Таму што калі было ў краіне 400 вядомых па імёнах і прозвішчах баевікоў, і калі іх адпусцілі дадому, не давёўшы справу да суда, то мы маем справу з дзяржаўным злачынствам, у якім удзельнічалі заступнікі і ўкрывацелі ў асобе генералаў Зайцава, Куляшова і, страшна сказаць, самага галоўнакамандуючага спадара Лукашэнкі.

Не, вядома, можна паспрабаваць выдаць за баевікоў Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і, страшна сказаць, Ірыну Халіп з Аляксандрам Фядутам. Але вось каго заўгодна можна з нас ляпіць – а вось на баевікоў не цягнем. Як не цягнуць на баевікоў Аляксандр Малчанаў, Фёдар Мірзаянаў, Павел Вінаградаў, Дзмітрый Дрозд і ўсе астатнія асуджаныя па справе аб 19 снежня 2010 года.

Hавiны
БДІПЧ АБСЕ не будзе рабіць ацэнку выбараў у Беларусі
2020.07.20 11:18

Можна, вядома, сказаць, што ў нашага Астапа склероз, бо… Бо… – ну і далей па тэксце Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова. Але ў яго генералаў жа, якія ў тыя часы відавочна былі не ніжэй палкоўнікаў, склероз назірацца не павінен. Напрыклад, у генерала Вакульчыка. Ён гэтых баевікоў памятае – ці не? Генерал Раўкоў? Зноў-такі генерал Караеў? Людзі ў пагонах, падкажыце, былі баевікі ці не было іх? Хочацца ж паглядзець у вочы ім, свалачам…

Мне здаецца, 2010 год ператварыўся ў Лукашэнкі ў своеасаблівы пункт адліку. Маўляў, зробім як тады – і нам зноў усё з рук сыдзе. Нам павераць. Нам дапамогуць адпаўзці ад Расеі, якая заўзятых Бабарык на нас спусціла. Галоўнае – своечасова заявіць, што мы будзем дубасіць па галовах выключна тэрарыстаў, а зусім не мірных грамадзянаў. Вось ужо, напэўна, і генерал Вакульчык сабраў на іх дасье.

Ах, не на іх? Зноў на нейкую гарадзенскую бабулю? Так яна і ёсць галоўная натхняльніца ўсяго тэрарызму ў Беларусі! Яна ж ва ўніверсітэце палітэканомію дзяржаўнаму злачынцу Фядуце выкладала! Як – няма гэтага ў дасье? Спадар генерал, упішыце, калі ласка. Каб ужо дасье на абодвух было поўным.

Hавiны
«Любы, хто не працуе на перамогу, працуе на ворага». Пракоп’еў апублікаваў адразу два новыя звароты
2020.07.20 09:13

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў