Ціханоўская: Нобэлеўскай лаўрэатцы Алексіевіч пагражаюць, што забяруць менскую кватэру


Беларускай пісьменніцы, нобэлеўскай лаўрэатцы Святланы Алексіевіч пагражаюць, што могуць забраць ейную менскую кватэру. Пра гэта паведаміла ў X абраная прэзідэнтка Беларусі.

Святлана Алексіевіч размаўляе з журналістамі. Фота belsat.eu

Святлана Ціханоўская адзначыла, што Святлана Алексіевіч ужо была змушаная да выгнання:

«Цяпер рэжым пагражае адабраць у яе менскую кватэру ў якасці чарговага акту помсты. Тую самую кватэру, дзе еўрапейскія дыпламаты сабраліся, каб абараніць яе ў 2020 годзе».

Пісьменніца набыла кватэру ў Менску за сродкі ад Нобэлеўскай прэміі. У верасні 2020 года, калі Алексіевіч увайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, у кватэру спрабавалі трапіць сілавікі. Але, каб не дапусціць гэтага, да пісьменніцы на знак салідарнасці прыходзілі заходнія дыпламаты.

Пасля гэтага Святлана Алексіевіч з’ехала ў Берлін, дзе цяпер жыве.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў