На Менскім трактарным заводзе адбыўся пажар


Загарэўся трансфарматар ў сталеліцейным цэху. Пацярпелых няма.

Пажар на Менскім трактарным заводзе.
Фота: МНС

«Адбылося загаранне гаручых элементаў трансфарматара, адкладаў алею на яго корпусе, а таксама алею на плошчы каля 30 квадратных метраў», – паведамляе прэс-служба МНС.

Каб патушыць пажар, спатрэбілася 10 адзінак тэхнікі.

Прычына інцыдэнту высвятляецца.

МТЗ ужо гарэў у чэрвені 2020 года. Тады адбылося загаранне фарбавальнай камеры і даху будынку на плошчы 60 квадратных метраў.

Hавiны
На МТЗ будуць плаціць па 500 рублёў за кожнага прыведзенага працаўніка
2023.11.16 19:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў