Без «Біг Маку» і «Хэпі Міл». Стала вядома, як зменіцца меню «McDonald’s» з прыходам «Вкусно – и точка»


Тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай» апублікаваў абноўленае меню сеткі рэстаранаў «Вкусно – и точка», што з 22 лістапада афіцыйна заменіць у Беларусі «McDonald’s».

Гэтак, з меню сыдуць «Біг Мак», «Макфлуры» і «Хэпі Міл». Але ў меню ўвойдуць новыя найменні дэсертаў і «Айс дэ люкс».

Таксама ў назвах тых страваў, што застануцца, не будзе прыстаўкі «Мак». Гэтак, «Макчыкен Прэм’ер» стане называцца «Чыкен Прэмʼер», «Чыкен Нагетсы» – проста «Нагетсы», а марозіва «Максандзі» – проста марозіва. Зменяцца назвы і шэрагу іншых вырабаў: замест «Роял» будзе «Гранд», а «Біг Тэйсці» стане «Біг Спэшыял».

Hавiны
З Беларусі сыходзяць заходнія брэнды, а Лукашэнка за гэта дзякуе Богу
2022.11.18 14:31

Рэстараны «McDonald’s» у Беларусі закрыюцца 21 лістапада, а з 22 лістапада у гэтых жа будынках пачне працаваць расейскі брэнд «Вкусно – и точка».

«McDonaldʼs» прыпыніў працу ў Расеі 14 сакавіка з прычыны вайны ва Украіне. У чэрвені ў Расеі былыя «МакДональдсы» адкрыліся пад брэндам «Вкусно – и точка» – бізнес прадалі прадпрымальніку Аляксандру Говару. Рэстараны пад новым брэндам спрабавалі паўтарыць меню «McDonaldʼs», але дагэтуль не прапанавалі добрага аналагу некаторым стравам.

Hавiны
Расейская сетка рэстаранаў «Вкусно – и точка» пачне працу ў Беларусі з 22 лістапада
2022.11.17 15:42

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў