Вяртаецца карная псіхіятрыя? Палітвязняў шлюць у Навінкі


У Беларусь можа вярнуцца карная псіхіятрыя. Пакуль палітвязняў скіроўваюць на судова-псіхіятрычную экспертызу, але чысткі сярод медыкаў могуць прывесці да таго, што судмедэксперты будуць прымаць тыя рашэнні, якія запатрабуюць ад іх следчыя.

Пасля васьмі месяцаў зняволення палітвязня Алеся Пушкіна скіравалі на псіхіятрычнае абследаванне. Раней на такое ж абследаванне накіроўвалі Сцяпана Латыпава, Вольгу Залатар, Мікалая Дзядка. У крымінальных справах псіхіятрычная экспертыза – гэта звычайная працэдура.

Калі ж пасля яе зняволенага скіруюць на прымусовае лячэнне, гэта будзе азначаць вяртанне да карнай псіхіятрыі, мяркуе праваабаронца Сяргей Усцінаў:

«Цяпер шанцы вялікія для ўсяго, што толькі магчыма, у тым ліку для вяртання карнай псіхіятрыі. Мы на той стадыі, калі Беларусь не проста прабіла дно, Беларусь у тунэлі беззаконня, калі магчыма ўсё, і нічому я не здзіўлюся».

Hавiны
У Беларусі зноў кажуць пра карную псіхіятрыю. Што гэта такое, і як ёю карысталіся цар, нацысты і камуністы
2021.06.09 17:58

Сёння стала вядома, што затрыманую 9 лістапада Вольгу Гарбунову перавялі ў СІЗА №1. Яе вінавацяць у арганізацыі жаночых маршаў. У дзень затрымання Вольга абвесціла галадоўку.

Тым часам міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс падчас форуму «Будучыня дэмакратыі» нагадаў пра 876 беларускіх палітвязняў і заклікаў людзей з усяго свету х падтрымліваць: «Сёння я напісаў ліст 19-гадовай Віталіі Бандарэнцы, пазбаўленай волі на 4 гады калоніі за пратэсты супраць аўтарытарнага рэжыму пасля выбараў 2020. Шмат маладых людзей і дзяцей Лукашэнка кінуў у турмы. Вашыя лісты дапамогуць ім выжыць».

А гарадзенцы, якія цяпер жывуць у Вільні, сёння трэці раз разам пісалі лісты палітвязням. Раней адрасатамі былі зняволеныя гарадзенцы і вязні гарадзенскай турмы, цяпер – палітвязні з праблемамі са здароўем.

«Кожную суботу, гэта ўжо трэцяя, атрымліваецца, прыходзяць людзі, і мы пішам лісты палітзняволеным. Хацелася б, каб гэта ўвайшло ў звычку не толькі ў гарадзенцаў, але і ў іншых беларусаў, бо гэта адна з формаў падтрымкі, якую мы можам аказаць», – мяркуе Кацярына Туманава.

Абноўлена
Пад арышт кінулі бабруйчаніна, хворага на Паркінсона. Батарэі нейрастымулятара можа не хапіць
2021.11.20 20:41

«У пэўным сэнсе мы ўсе трохі зняволеныя, таму мы разумеем, як цяжка быць далёка. Мы маем волю, мы маем добрыя ўмовы, вольнае паветра і разумеем, што людзі ў вязніцах нават гэтага не маюць. І ўсё, што мы можам, усю сваю цеплыню – накіраваць ім», – падкрэсліла Ірына Новік.

А праваабарончы цэнтр «Вясна» сёння – у Сусветны дзень дзіцяці – нагадаў пра семярых падлеткаў, якіх рэжым кінуў за краты. Аднаго з іх асудзілі на год і 3 месяцы зняволення, пяцярых – да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. А хворага на эпілепсію Мікіту Залатарова – на 4 гады і 6 месяцаў калоніі.

Антон Каменскі, «Белсат»

Стужка навінаў