Масавае ДТЗ адбылося ў Менску. Адна машына перакулілася


У Менску адбылося масавае ДТЗ, у якое трапілі 5 аўтамабіляў. Пацярпелі 4 асобы, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя.

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 5 аўтамабіляў адбылося ўвечары на Вірскай вуліцы ў Кастрычніцкім раёне Менску. Там 22-гадовы кіроўца каршэрынгавай машыны не даў рады кіраванню, збіў агароджу, што падзяляе патокі, выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з чатырма аўтамабілямі і перакуліўся.

Паводле звестак ДАІ, былі траўмаваныя 4 асобы, у тым ліку кіроўца і пасажыр каршэрынгавай машыны. Пацярпелых шпіталізавалі.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Hавiны
На праспекце Машэрава ў Менску сутыкнуліся трамвай і грузавы мікрааўтобус. Ёсць загінулы
2022.07.19 13:25

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў