Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку закрываецца на дзень раней


Беларусь закрыла сваё Генеральнае консульства ў Нью-Ёрку на дзень раней, чым запатрабавалі ўлады ЗША. Консульства зачынілася па патрабаванні амерыканскага боку.

Амбасада Беларусі ў Вашынгтоне.
Фота: belnaviny.by

МЗС Беларусі з гэтай нагоды выказаў шкадаванне.

Раней паведамлялася, што Генконсульства спыніць сваю працу з 21 кастрычніка. Аднак у пастанове Саўміна даводіцца, што дыппрадстаўніцтва павінна зачыніцца не пазней за 20 кастрычніка.

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку ў Генеральным консульстве, з 1 лістапада будуць пераведзены на пастаянны консульскі ўлік у пасольства Беларусі ў ЗША. Таксама тыя грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у ЗША і Канадзе, па ўсіх пытаннях змогуць звяртацца ў пасольства Беларусі ў Вашынгтоне.

Hавiны
Генеральнае консульства Беларусі ў Нью-Ёрку прыпыніла сваю дзейнасць
2021.10.11 20:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў