У Пермскім універсітэце страляў 18-гадовы юнак


У Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце адбылася страляніна. 18-гадовы юнак з траўматычнай зброі параніў некалькі чалавек. Студэнты выскоквалі з вокнаў, адміністрацыя адмяніла заняткі, паведамляе прэсавая служба ВНУ.

У Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце 18-гадовы юнак страляў з траўматычнай зброі.

«Каля 11-й гадзіны невядомы пранік на тэрыторыю кампусу Пермскага ўніверсітэту з траўматычнай зброяй і адкрыў стральбу на вуліцы. Вядома пра чацвярых пацярпелых. Усе службы гораду і ўніверсітэту прыведзеныя ў гатовасць. Інфармацыю будзем паведамляць», – піша прэс-служба ўніверсітэту.

Адміністрацыя ВНУ заклікала студэнтаў зачыніцца ў аўдыторыях або пакінуць кампус і заставацца дома. Усе заняткі адмянілі.

Паводле папярэдніх звестак, стралку 18 гадоў, гэта Цімур Бекмансураў. Ён выклаў свой «маніфест» у сацсетках. Наконт пацярпелых у розных крыніцах інфармацыя адрозніваецца, ідзецца пра аднаго параненага ці пра трох загінулых.

Паліцыя РФ паведамляе пра затрыманне стралка. Колькасць ахвяраў нападу ўдакладняюць.

Следчы камітэт Расеі паведамляе, што хлопец паспеў забіць пяць і параніць шэсць асобаў. Самога стралка паранілі, ён памёр дарогаю ў шпіталь.

Глабальнае пытанне
Расея сама верне Крым Украіне
2021.08.24 21:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў