У Менску на аўтавакзале «Цэнтральны» можна будзе зрабіць тэст на COVID-19


Прабірка для пабрання мазка на каронавірус. Ілюстратыўны здымак Pixaby

Новая лабараторыя будзе працаваць з 21 верасня на вул. Бабруйская, 6-1, 2 паверх, пакой маці і дзіцяці, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У ёй будуць праводзіць стандартнае тэставанне метадам ПЦР – атрыманне выніку за 24 гадзіны – па папярэдняга электроннага запісу. Таксама там можна будзе зрабіць экспрэс-аналіз на COVID-19 – дыягнастычнае экспрэс-тэставанне на антыген (дэт Ag) – атрыманне выніку на працягу 30 хвілін і па жывой чарзе.

Запіс на ПЦР будзе пачынацца штодня з 9.00 на наступны за днём запісу дзень (напрыклад, з панядзелка па чацвер запіс адкрываецца на наступны дзень, у пятніцу – на суботу і панядзелак) на сайце http://www.minsksanepid.by.

Падобная мікрабіялагічная лабараторыя з’явілася ў нацыянальным аэрапорце Менск, з 19 жніўня яна перайшла на кругласутачны рэжым працы для авіяпасажыраў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў