Пасля праверкі КДК бюджэтным установам прыйдзецца вярнуць грошы з заробкаў


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Спецыялісты Дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці праверылі заробкі, якія выплацілі бюджэтныя арганізацыі раёну, паведамляе КДК.

Па выніку праверкі былі знойдзеныя парушэнні, праз якія частку ўжо выплачаных грошай прыйдзецца вярнуць.

Так, паводле КДК, парушэнні ў выплатах заробкаў склалі каля 750 000 рублёў у 40 арганізацыях.

Сярод парушэнняў – неабгрунтаваныя выплаты надбавак і даплатаў, а таксама залішнія налічэнні абавязковых страхавых унёскаў на матэрыяльную дапамогу для работнікаў. Арганізацыі таксама нясвоечасова разлічваліся з работнікамі пры іх звальненні, а таксама не выконвалі заканадаўства пры прыцягненні работнікаў да працы ў дадатковы час.

Дзяржкантроль даводзіць, што ў бюджэт ужо вярнулі больш за 550 000 рублёў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў