У Менску судзяць мужчынаў, якія ішлі ў бок сілавіка падчас антываенных пратэстаў


Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску судзяць мужчынаў, якія падчас антываеннага мітынгу ішлі на сілавіка, які адыходзіў ад іх назад.

Пасяджэнні праходзяць у Менскім гарадскім судзе, справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.

Аляксандра Комара і Андрэя Андрэева абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў») і ч. 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

Паводле праваабаронцаў, іх вінавацяць па эпізодзе з відэа з антываеннай акцыі 27 лютага 2022 года, калі ў Менску яны ішлі на сілавіка (імаверна, байца ўнутраных войскаў), у той час як ён адступаў. На відэа бачна, што не даходзячы да сілавіка, мужчыны паварочваюцца і ідуць у супрацьлеглы бок. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.

Таксама ім у віну ставіцца ўдзел у некалькіх чатах.

Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў аўторак, 23 жніўня, у 15:30. Імаверна, у гэты дзень мужчынам будзе агучаны прысуд.

Hавiны
З пачатку вайны па ўсёй Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі прынамсі 1500 чалавек
2022.04.09 16:35

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў