«The Washington Post» заклікаў да санкцыяў супраць гаманцоў Лукашэнкі


Буйное амерыканскае выданне «The Washington Post» у сваім рэдакцыйным артыкуле заклікала да ўвядзення санкцыяў супраць беларускіх алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

У сваім артыкуле рэдакцыя выдання піша, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна павінна дагнаць або перавысіць апошні раўнд санкцыяў Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да паслугачоў Лукашэнкі.

«Кіраванне Лукашэнкі падтрымліваецца сеткай мяхоў з грашыма, якія рэгулярна здымаюць прыбытак з дзяржаўных прадпрыемстваў і рэсурсаў, перанакіроўваючы грошы дыктатару і ягоным службам бяспекі, дазваляючы ім працягваць катаваць грамадзян Беларусі. Гэтыя рэжымныя алігархі – такія як Аляксандр Зайцаў, Аляксей Алексін, Мікалай Варабей, Аляксандр Зінгман і Міхаіл Гуцарыеў – забяспечваюць паліва, якое падтрымлівае спадара Лукашэнкі пры ўладзе. Злучаным Штатам варта ўзяць прыклад Бруселю ў імкненні ізаляваць іх і спустошыць касавыя апараты рэжыму – ніякіх шчылін, ніякіх пошукаў іншых варыянтаў», – гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле.

Таксама «The Washington Post» заклікала Джо Байдэна да сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, якая зараз знаходзіцца з візітам у ЗША і ўжо правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Дзяржаўнага дэпартаменту.

Hавiны
Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША ў Вашынгтоне
2021.07.19 22:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў