Галоўнае за дзень: новы штам пад Лідай, Ціханоўская працягвае візіт у ЗША, журналісты сталі палітвязнямі


«Белсат» падводзіць вынікі 20 ліпеня – 346-га дня пратэстаў.

Індыйскі штам каронавіруса выявілі ў Лідскім раёне

Паводле лекараў цэнтральнай больніцы Ліды, сімптомы дэльта-штаму каронавіруса адрозніваюцца ад тых, што ўжо вядомыя і маюць падвышаную заразнасць. Хворыя часцей пакутваюць ад страўнікава-кішачных сімптомаў, а парушэнні нюху і смаку назіраюцца ў меншай колькасці тых, хто захварэў.

Hавiны
Індыйскі штам каронавіруса выявілі ў Лідскім раёне
2021.07.20 20:34

Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі

Статус палітвязня атрымалі Таццяна Кузіна, Валерыя Касцюгава, Алег Груздзіловіч, Інэса Студзінская, Алесь Дашчынскі, Ганна Галёта і Ігар Ільяш.

Артыкулы
Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі
2021.07.20 19:33

Не дапамога, а шантаж

Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс назваў заявы Лукашэнкі пра «дапамогу» у барацьбе з нелегальнымі мігрантамі шантажом.

«Гэта не дапамога, гэта шантаж. Ад тэрарыстычнага рэжыму на іншае і не разлічваем. Адказ просты – калі Менск не спыніцца і працягне дастаўляць мігрантаў, Літва прапануе новыя санкцыі », – перадала словы міністра ягоная прэс-сакратарка Вітаўце Шмайжыце, паведамляе DELFI.

Hавiны
У Літве назвалі шантажом прапанову Лукашэнкі вырашыць міграцыйны крызіс «не задарма»
2021.07.20 11:39

Затрыманні

У Беларусі затрыманыя гісторык і навуковец Андрусь Мастыка і ягоная жонка Таццяна Мастыка, якая ў мінулым узначальвала грамадскае аб’яднанне «Гісторыка».

Hавiны
КДБ затрымаў сям’ю гісторыкаў – Андруся і Таццяну Мастыкаў
2021.07.20 16:30

Раніцай 20 ліпеня адбыўся ператрус па адрасе, дзе прапісаны старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Паводле палітыка, пяцёра невядомых звезлі з сабой ягоную былую жонку Стасю Губарэвіч, якую пазней аштрафавалі на 70 базавых — за сцяг, знойдзены пры вобшуку і адпусцілі. Сілавікі сказалі, што заўтра прыйдуць апісваць маёмасць — па якой справе, невядома.

Hавiны
Прайшоў ператрус у Юрася Губарэвіча. Ягоную былую жонку забралі невядомыя
2021.07.20 12:49

Ціханоўская дала інтэрв’ю замежнім СМІ

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з журналістамі ў Вашынгтоне.
Фота: Белсат

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская пагутарыла з прадстаўнікамі CNN, «Голасу Амерыкі», «The Wall Street Journal» і іншымі.

Яна распавяла пра беларускую праблему, заявіла пра жаданне выйсці з крызісу. Прагучалі пытанні пра санкцыі, супрацу з Кітаем, «Паўночную плынь – 2», супрацу з Расеяй. Беларуская тэма – у цэнтры ўвагі перад сустрэчай у Белым доме а 12-й гадзіне мясцовага часу.

Святлана Ціханоўская і Джэйк Саліван. Вашынгтон, ЗША. 20 ліпеня 2021 года.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Таксама Святлана Ціханоўская ў Белым доме правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Салліванам.

На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартамента Усходняй Еўропы Нацыянальнага савету бяспекі ЗША Крыс Сміт, кіраўнік Савету па гендэрнай палітыцы Белага дому Джэніфер Кляйн і амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і актывістаў, пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў