У Беларусі 17-ы раз з пачатку года падымаюцца кошты на паліва. Здагадаліся, на колькі?


У Беларусі зноў даражэе паліва. Ужо традыцыйна канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што з 21 чэрвеня паліва падаражэе на дзве капейкі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «А100». Менск, Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

У прэс-службе канцэрну «Белнафтахім» назвалі новыя цэны на паліва, яны будуць выглядаць наступным чынам:

  • АІ-92 – Br 2,34;
  • АІ-95 – Br 2,44;
  • АІ-98 – Br 2,66;
  • ДП – Br 2,44.

З пачатку 2022 года гэта ўжо сямнаццатае падаражэнне аўтамабільнага паліва і за пяць першых сёлетніх месяцаў бензін у нашай краіне падаражэў на 34 капейкі.

Аналітыка
24-ыя ў свеце ў росце цэнаў. Да якой мяжы ў Беларусі будзе даражэць паліва для аўтаў
2022.05.26 08:25

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў