Недахоп медыкаў, будаўнікоў і кіроўцаў: якія прафесіі найбольш запатрабаваныя ў Беларусі


У Беларусі не хапае больш за 91 тыс. работнікаў, паведамляе TUT.by са спасылкай на Агульнарэспубліканскі банк вакансіяў.

Так, для параўнання, на 2 траўня было каля 81,4 тыс. прапановаў ад наймальнікаў.

У краіне не хапае больш чым па 3 тыс. лекараў і медсясцёр. Таксама нястача адчуваецца сярод будаўнікоў і кіроўцаў.

Кіроўцы аўтамабільнага транспарту арганізацыяў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадзенскай вобласці. Горадня. 8 чэрвеня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў/ Белсат

Так, на 20 чэрвеня 2021 года для кіроўцаў аўтамабіляў у банку вакансіяў размешчана 3985 прапановаў ад наймальнікаў. З іх 688 – з заробкам да 500 рублёў. Трактарыстаў – 2551, электраманцёраў – 2170, прадаўцоў – 2183, кухараў – 1780, электрагазазваршчыкаў – 920, дарожных рабочых – 411.

У дэфіцыце па-ранейшаму застаюцца медработнікі. Па краіне не хапае 3077 лекараў-спецыялістаў, медсясцёр – 3044, фельчараў – 3044. Для санітарак адкрыта 1640 вакансіяў, у тым ліку і ветэрынарных.

Таксама досыць вакансіяў сярод будаўнікоў: для муляроў – 996, тынкавальнікаў – 948, маляроў – 811.

Гісторыі
«Нас за праўду караюць». Фельчарка хуткай дапамогі – пра 38 гадоў працы, артыкул 23.34 і звальненне
2021.06.20 07:00

З 91 тыс. прапановаў ад наймальнікаў 28,7 тыс. вакансіяў – на заробак да 500 рублёў, і, імаверна, гэта сума да выплаты падаткаў. Зарплату ад 1000 рублёў гатовыя плаціць амаль на 12,8 тыс. вакансіях.

Да функцыянавання банку вакансіяў ёсць прэтэнзіі: у ім размешчаныя неактуальныя месцы працы, інфармацыя аб якіх не абнаўляецца гадамі.

Гісторыі
Кіроўцы, якія працуюць у Еўропе, каб не аказацца заблакаванымі, не вяртаюцца ў Беларусь
2021.06.01 18:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў