Беларускія аграрыі правалілі заданне віцэ-прэм’ера адносна пасяўной


Пасяўная кампанія ў Беларусі ідзе да завяршэння. Пра гэта 20 траўня паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі краіны. Але пасяўная не паспявае за агучанымі планамі.

Сляды ад апонаў трактара на ўзараным полі.
Фота: Белсат

Паводле ведамства, сяўба яравых культураў завершаная на 93,8 % ад запланаванага.

У прыватнасці, на Берасцейшчыне яравыя культуры засеяныя на 99 %, на Гарадзеншчыне – 98,8 %, на Меншчыне – 97,5 %, на Віцебшчыне – 95,3 %, а на Магілёўшчыне – на 90,3 %. Пра Гомельскую вобласць у міністэрстве забыліся.

Разам з тым 2 траўня віцэ-прэм’ер Леанід Заяц паставіў перад аграрыямі задачу да 20 траўня закончыць пасяўную.

«Да 20 траўня бягучага года неабходна завяршыць усе работы па сяўбе, гэта значыць апошні гектар культуры павінен быць пасеяны», – падкрэсліў Заяц.

Таксама да гэтай даты трэба было падрыхтаваць кормаўборачную тэхніку, каб усе раёны, усе вобласці своечасова прыступілі да нарыхтоўкі кармоў.

Як бачым, прынамсі частку задачы аграрыі не выканалі.

Агляд
Сусветныя цэны на харчы зноў пайшлі ўгору. Горш было толькі ў 2022 годзе
2023.05.18 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў