Незвычайнае вяселле ў Баранавічах: сведкамі сталі нямецкія аўчаркі


У Баранавічах 20 траўня прайшло незвычайнае вяселля. Маладыя абралі сведкамі сваіх сабачак Тэдзі і Флору, паведамляе мясцовае выданне «Intex-press».

Фота: Intex-press

Маладыя пазнаёміліся дзякуючы захапленню кіналогіяй, абодва займаюцца дрэсіроўкай сабак. Адсюль і ўзнікла ідэя правядзення незвычайнай урачыстасці.

«Я кінолаг, мой муж кінолаг. Іншых ідэй наконт сведкаў і быць не магло», – распавяла нявеста Ірына.

Фота: Intex-press

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў