Уладзімір Зяленскі не пацвердзіў, што Украіна атрымала ад Расеі праект дакументу аб міры


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не пацвярджае, што Украіна атрымала ад Расеі праект дакументу ў рамках перамоваў аб завяршэнні вайны, пра які сёння казаў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў журналістам у Кіеве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны заявіў, што не толькі не бачыў прапановаў ад Расеі, але і перакананы, што іх не існуе. «Упэўнены, што нам нічога не перадалі», – падкрэсліў ён.

Зяленскі таксама пракаментаваў словы Дзмітрыя Пяскова пра тое, што цяпер «мяч на баку Кіева».

«Я ў прынцыпе нядрэнна раней гуляў у футбол. Там якія правілы: трэба, каб было дзве каманды і каб быў мяч. Тут мне здаецца, што Пяскоў сам з сабой гуляе ў футбол.

Мы абавязкова пакажам, як мы б’ём па браме, як толькі нам дадуць мяч», – дадаў Зяленскі.

Сёння, 20 красавіка, у Крамлі заявілі, што перадалі Украіне дакумент у рамках мірных перамоваў. Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк сцвярджаў, што ва ўрадзе вывучаюць пазіцыю РФ.

Hавiны
У Крамлі заявілі, што перадалі Украіне «дакумент аб міры». Прапановы – на разглядзе ўкраінскага боку
2022.04.20 16:41

АД belsat.eu

Стужка навінаў