У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Што стала вядома 20 красавіка


У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць беларусаў, якія нязгодныя з рэжымам цяперашняй улады і выказваюць сваё незадавальненне. «Белсат» распавядае пра палітычныя рэпрэсіі за 20 красавіка.

– Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 асобаў. Гэта Уладзімір Гундар, Павел Кучынскі, Яўген Клімаў, Сяргей Санюта, Святаслаў Шубіч, Алег Нічыпорка, Аляксей Храловіч і вядомы палітолаг Аляксандр Фядута, які застаецца за кратамі ўжо больш за год.

– Палітзняволенага Аляксандра Івуліна этапавалі ў калонію № 22 «Воўчыя норы».

– Рэдактарку газеты «Новы час» Аксану Колб затрымалі на 10 содняў пасля таго, як забралі на допыт у Следчы камітэт. Каля 15-й гадзіны Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ. З якой нагоды і ў якой справе – невядома.

Артыкулы
Палітвязня Сцяпана Латыпава катуюць у калоніі. Ён правёў у ШІЗА 27 дзён
2022.04.20 10:49

– Працаўніку чыгункі Аляксандру Лучыновічу выставілі абвінавачванні паводле арт. 361 ч. 4 КК РБ – «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». Прычынаю завядзення крымінальнай справы сталася тое, што ён нібы фатаграфаваў расейскую тэхніку і перасылаў тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн».

– Менчука Амірані Бутыяшвілі асудзілі на 3 гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Яго прызналі вінаватым ва «ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

– У Менску затрымалі Паліну Мартынчык за нібыта ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Яе абвінавачваюць ва «ўдзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

– Учора былі затрыманыя старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Еўдакімчык. Яны цяпер у СІЗА КДБ.

Артыкулы
Ігар Банцэр прайграў суд за камунальныя паслугі на «хіміі» ў часе, калі яго там не было
2022.04.20 20:06

– Затрыманы барысаўскі сябра БСДП Ігар Леднік. Гэта адбылося яшчэ 18 красавіка. Ігару Ледніку ўжо двойчы прысуджаліся адміністратыўныя содні. Ён мае інваліднасць II групы.

– Закрытым зрабілі суд над Іллём Трубіным, які, маўляў, «падпаліў сістэмы збору аплаты «БелТол». Яго абвінавачваюць ажно паводле 4 артыкулаў КК РБ: «акт тэрарызму», «акт тэрарызму, здзейснены паўторна», «незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Hавiны
«Справа траўматолагаў»: некалькі чалавек выйшлі з СІЗА, іх адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі
2022.04.20 13:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў