«Справа траўматолагаў»: некалькі чалавек выйшлі з СІЗА, іх адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі


Амаль усе затрыманыя ў «справе траўматолагаў» скампенсавалі «шкоду», – паведамляе «Наша Ніва». Частку затрыманых сёння вызвалілі і адразу адправілі на працу. Хірургаў адпраўляюць працаваць у прыёмныя пакоі. Пакуль вядома як мінімум пра 5 чалавек, але выпушчаных можа быць больш.

Автомобиль скорой помощи, неотложка
Машына хуткай дапамогі. Менская вобласць, Беларусь. 25 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

Дактароў накіроўваюць працаваць у прыёмныя аддзяленні, дзе надаецца дапамога пры адкрытых пашкоджаннях ці «простых» пераломах, якія не патрабуюць глыбокага абследавання перад аперацыяй.

Але найчасцей дактары там надаюць толькі амбулаторную дапамогу і перанакіроўваюць пацыентаў у аддзяленне.

«Напрыклад, адзін з выпушчаных, Мікалай Жыгар, – вельмі дасведчаны ў пратэзаванні, 80 % ягоных аперацыяў – артапедычныя і не звязаныя з траўмамі. Гэта як ноўтбукам забіваць цвікі», – каментуе дэталі абазнаны суразмоўца.

Нагадаем, пры канцы сакавіка па краіне прайшлі масавыя арышты артапедаў-траўматолагаў. Справа пачалася з затрымання прадстаўнікоў адной з кампаніяў, якая пастаўляла пратэзы замежнай вытворчасці. У віну медыкам ставіцца тое, што яны бралі хабары, калі пацыент купляў пратэзы гэтага пастаўляльніка.

Аб’ектыў
«Нажываюцца на здароўі і горы людзей». Зніклыя лекары-артапеды знайшліся
2022.04.18 22:59

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў