Шольц зноў звярнуўся да Уладзіміра Пуціна. Канцлер Нямеччыны папрасіў спыніць вайну


Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з заклікам спыніць абстрэл украінскіх гарадоў. Пра гэта паведаміў Шольц па выніках відэанарады з удзелам лідараў заходніх краінаў, перадае Голос Америки. Акрамя Шольца, у відэаканферэнцыі ўзялі ўдзел прэзідэнты ЗША, Польшчы, Францыі, Румыніі, прэм’ер-міністры Брытаніі, Японіі ды Італіі, а таксама іншыя афіцыйныя асобы, у тым ліку лідары ​​Еўразвязу.

Федэральны канцлер Нямеччыны Оляф Шольц. 2017 год.
Фота: bundesfinanzministerium.de

Канцлер адзначыў, што краіны NATO і партнёры прыйшлі да пагаднення, што яны не павінны дапусціць перамогі расейскага войска ва Украіне:

«Разам з нашымі партнёрамі ў ЕЗ і NATO мы цалкам адзіныя ў меркаванні, што Расея не павінна выйграць гэтай вайны».

Шольц паведаміў, што наўпрост звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна са словамі:

«Спыніце абстрэл украінскіх гарадоў. Дазвольце ўсталяваць неадкладнае перамірʼе і адвядзіце сваіх салдатаў. Спыніце гэтую жудасную вайну».

Шольц таксама назваў дзеянні РФ ва Украіне «бессэнсоўнаю вайной» і «абуральным парушэннем міжнароднага права».

Таксама нагадаем, што Уладзімір Зяленскі днямі адмовіўся прымаць федэральнага прэзідэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера ў Кіеве за наяўнасць прарасейскай пазіцыі ды нежаданне адмовіцца ад расейскага газу і нафты.

Hавiны
Нямеччына не будзе ўводзіць эмбарга на пастаўкі расейскай нафты і газу
2022.03.07 19:18

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў