Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца года


Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца года, заявіла 20 красавіка міністарка замежных справаў ФРГ Аналена Бэрбак пасля сустрэчы са сваімі балтыйскімі калегамі, перадае «Reuters».

Таксама Бэрбак паведаміла, што Нямеччына плануе цалкам адмовіцца ад імпарту расейскіх энергарэсурсаў, у тым ліку і газу.

«Да лета мы ўдвая скароцім нафту, а да канца года будзем на нулі. Затым у рамках супольнай еўрапейскай дарожнай карты рушыць наўздагон газ, бо наш супольны выхад, выхад Еўразвязу – гэта нашая агульная сіла», – заявіла Бэрбак.

Прычынаю стала жаданне Еўропы здабыць энергетычную незалежнасць ад Расеі, а таксама тое, што адмова ад нафты, газу і вугалю з РФ сталася неабходнасцю дзеля бяспекі ў Еўропе.

Раней у Нямеччыне прызналі памылкай будаўніцтва газаправоду «Паўночная плынь – 2».

Hавiны
Аўстрыя на 80 % залежыць ад расейскага газу і ў найлепшым выпадку адмовіцца ад яго праз 2 гады
2022.04.18 15:36

АД belsat.eu

Стужка навінаў