Пандэмія каронавіруса і катастрофа на ЧАЭС: параўноўваем рэакцыю ўладаў


5-ая гарадская клінічная больніца. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Аварыя на ЧАЭС стала адной з самых страшных тэхнагенных катастрофаў у гісторыі чалавецтва. Рэакцыя ўладаў і замоўчванне небяспекі прывяло да росту колькасці ахвяраў. Падобным чынам цяпер улады Беларусі замоўчваюць небяспеку і наступствы пандэміі каронавіруса. Эксперты ў размове з «Белсатам» падкрэсліваюць, што абсалютна дакладна можна параўноўваць наступствы аварыі на ЧАЭС і захады ўладаў у існай сітуацыяй з каронавірусам у Беларусі.

26 красавіка адбыўся выбух на ЧАЭС. Гэтая трагедыя з’яўляецца найбуйнейшай радыяцыйнай катастрофай якія былі на нашай планеце. Радыёактыўныя выкіды пасля выбухаў на атамнай электрастанцыі дасягнулі многіх краінаў Еўропы. Але найбольшая іх колькасць (паводле ацэнак адмыслоўцаў – каля 70 %) выпалі на тэрыторыю Беларусі.

Але нягледзячы на смяротную небяспеку, савецкія ўлады вырашылі схаваць ад сваіх грамадзянаў і сусветнай супольнасці маштабы катастрофы. Тысячы маладых людзей накіроўваліся ў радыяцыйныя ачагі, каб ліквідаваць наступствы аварыі.

Hавiны
Ліквідатары ЧАЭС распавялі, чаго бракуе серыялу «Чарнобыль»
2019.06.03 12:21

Жыхар Целяханшчыны Міхаіл Мялік быў адным з тых, каго тэрмінова выклікалі ў ваенкамат і літаральна ў той самы дзень накіравалі ў Чарнобыльскую зону.

«Я тады працаваў у кіроўцам аўтобусу ў аўтапарку №14 у Івацэвічах, прынамсі, тады ён такім чынам называўся. Раптам дыспетчар паведаміла, што мяне тэрмінова выклікаюць у ваенкамат. Не было нават позвы. Цяпер разумею, дурны быў, што адгукнуўся на такі зварот. Ваенком ва ўсіх, хто зʼявіўся, сабраў ваенныя білеты і нас накіравалі ў Чарнобыль. І там паўгады – з 20 лістапада 1986 году па пятага траўня 1987 году працаваў як кіроўца аўтобусу. Вазіў людзей. У сам Чарнобыль не заязджаў, толькі ў дзесяцікіламетровай зоне быў, у вёсцы Кашоўка. І шэсць месяцаў прасядзеў у небяспечнай зоне», – кажа Міхаіл Мялік.

Міхаіл Мялік, ліквідатар аварыі на ЧАЭС.
Фота: Белсат

З мэтай бяспекі надзявалі толькі рэспіратар

Міхаіл Мялік узгадвае, што ягоная праца не была складанай. Але людзі, якіх сюды накіравалі, нічога не ведалі пра небяспеку, якую ў сабе хаваюць радыёнуклеіды. Захады па перадухіленні заражэння былі мінімальныя.

«Мы, тады зусім маладыя былі, смяяліся, казалі між сабою, што вязуць нас «бараду атаму часаць». Але ў выніку шмат тых, хто быў разам са мною з Івацэвіцкага раёну, яны нават маладзейшыя на 5-10 гадоў за мяне – дык паўміралі ўсе. Нейкай сістэмы бяспекі не было. У нас жа армія такім чынам сфармавана, што аддаецца загад, які ніхто не абмяркоўвае. Гэтак і ў Чарнобыльскай зоне нам выдавалі толькі рэспіратары. Мылі пасля выезду з зоны, нібы нябожчыкаў, апраналі ў чыстую вопратку і ўсё. І ўявіце, не было ўсведамлення небяспекі. Недзе каля 250 чалавек звозіліся ў тую вёску, пазней іх перасаджвалі ў аўтобусы, казалі, што яны нібы свінцовыя і везлі на самую электрастанцыю, у самое пекла», – узгадвае Міхаіл Мялік.

Пасведчанне ліквідатара на ЧАЭС Міхаіла Мяліка.
Фота: Белсат

У забруджанай радыёнуклеідамі зоне апынуліся 2,2 мільёны беларусаў. Улады эвакуявалі і адсялілі 138 тысячаў асобаў, яшчэ каля 200 тысячаў самыя зʼехалі з пацярпелых тэрыторый. Але, што адметна, да гэтага часу афіцыйнай статыстыкі па колькасці пацярпелых, і наступстваў для здароўя ад аварыі на ЧАЭС Белстат не агучвае. У 2017 годзе Белстат выпусціў бюлетэнь «Сетка, кадры арганізацыяў аховы здароўя і захворванне насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь за 2016 год». Упершыню афіцыйная статыстыка прадставіла раздзел па захворваннях насельніцтва, пацярпелага ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Белстат прыходзіць да высновы, што абсалютна па ўсіх відах захворванняў насельніцтва, пацярпелыя ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, хварэюць нашмат меней, чым у сярэднім па краіне. Калі ў сярэднім па краіне ўзровень захворвання складае 85 260 асобаў на 100 000 насельніцтва, то сярод пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС хварэюць толькі 65 410 чалавек. Такім чынам, статыстыка «падлічыла», што «чарнобыльцы» хварэюць на 25 % меней, чым астатнія беларусы.

Hавiны
Незалежныя эксперты абвінавачваюць Караніка, які спрабуе весці дыскусію, у маніпуляцыях
2021.04.18 18:40

У 1993 годзе быў створаны «Беларускі дзяржаўны рэгістр асобаў, якія падвергліся ўздзеянню радыяцыі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». У пачатку 2000-га году ў рэгістр уключылі 180 тысячаў пацярпелых і гэтая ж лічба фігуруе ў справаздачах МНС. Але такія звесткі агучылі эксперты ААН. Афіцыйныя ўладаў не праводзілі асобных даследаванняў, а ў 2009 годзе наагул пастановай Саўміну прынялі рашэнне аб скасаванні дзяржаўана рэгістру.

Затое ўлады пазначаюць, што эканамічны ўрон складае 235 мільярдаў долараў ЗША.

Савецкая практыка ўтойвання небяспекі працуе і цяпер

У выніку выглядае, што практыку ўтойвання з боку савецкіх уладаў звестак пра наступствы для людзей аварыі на ЧАЭС, працягваюць улады сучаснай Беларусі. І гэтая практыка распаўсюджваецца на другую катастрофу ў Беларусі – на небяспеку каронавіруса.

«Абсалютна дакладна можна рабіць паралель і параўноўваць наступствы аварыі на ЧАЭС, захады ўладаў у той момант і існую сітуацыю з каронавірусам. Яшчэ на самым пачатку эпідэміі каронавіруса, я казаў, што цяпер захады ў сувязі з пандэміяй будуць выглядаць падобным чынам, сярод якіх цэнзураванне, неадэкватная рэакцыя. Той жа парад перамогі летась – вельмі добрая паралель з першамайскай дэманстрацыяй у 1986 годзе. Пасля аварыі людзям не распавялі пра рэальныя рызыкі і людзі выйшлі на дэманстрацыі. Таму гэтыя паралелі абсалютна слушныя», – сцвярджае Андрэй Елісееў, дырэктар даследаванняў у даследчым цэнтры «Цэнтр EAST».

Даведка

Эксперт лічыць, што беларускія ўлады ў сувязі з каронавірусам няслушна правялі паралель з эпідэміяй свінога грыпу ў 2009 годзе. Тая эпідэмія таксама прайшлася па Беларусі, але яна была даволі кароткай і смяротнасць удалося прыхаваць. Выглядае, што ў беларускіх уладаў нават не было ўяўлення, што эпідэмія каронавіруса будзе куды даўжэйшая і паставіць іх у вельмі няёмкае становішча, калі лічбы будуць расці квартальна. На думку Андрэя Елісеева, кіраўніцтва краіны не знайшло іншага выйсця з сітуацыі, як схаваць статыстыку смяротнасці.

«Другі фактар – эпідэмія стала пашырацца акурат у той момант, калі мусіла пачацца ўмоўна-пазітыўная выбарчая кампанія. Лукашэнка распачаў візіты на ўмоўна станоўчыя прадпрыемствы. І фактычна гэтая эпідэмія распачалася як раз у гэты момант і падавалася, што Лукашэнка проста працягваў следаваць свайму плану і не змог падладзіцца пад сітуацыю. Кансерватыўна яму было цяжка змяніць планы, настроіцца на новую сітуацыю», – кажа даследчык.

Аналітыка
Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў
2021.02.27 16:55

Чаму пандэмія каронавіруса стала катастрофай для Беларусі

Вынікам такой палітыкі стала тое, што пандэмія каронавіруса стала сапраўднай катастрофай для Беларусі. І гэтую катастрофу сёння эксперты параўноўваюць з аварыяй на ЧАЭС.

«Гледзячы з той ацэнкі сапраўднай смяротнасці ад каронавіруса, Беларусь, напэўна, будзе ў шэрагу найбольш пацярпелых краінаў Еўропы, а можа і нават свету. Я маю на ўвазе паказнік залішняй смяротнасці на душу насельніцтва. І ў гэтым рэчышчы можна казаць пра надзвычайныя наступствы эпідэміі для Беларусі. Лічбы смяротнасці вядомыя ва ўсіх краінах, а беларуская прапаганда агучвае абсалютныя лічбы, але трэба глядзець на адносныя лічбы. Я маю на ўвазе на душу насельніцтва. Таму калі распавядаюць пра смяротнасць скажам, у Францыі, ЗША, але ж там насельніцтва ў дзясяткі разоў большае, чым у Беларусі. І калі паглядзець залішнюю смяротнасць у адносінах да колькасці насельніцтва і вывесці гэты паказнік, то нашая краіна будзе куды больш пацярпелай, чым заходнія краіны», – кажа Андрэй Елісееў.

Hавiны
У Беларусі пачалася трэцяя хваля каронавіруса. Неафіцыйна – яшчэ тыдзень таму
2021.04.13 15:52

На думку эксперта, паказнік смяротнасці можа быць заніжаны ажно ў 15 разоў, а колькасць памерлых у выніку пандэміі ў 2020 годзе можа перавышаць 20 тыс. чалавек. Гэта, на ягоную думку, адпавядае прагнозу, зробленаму яшчэ ў сакавіку на падставе формулы Лонданскага імперскага форуму. Тады смяротнасць для Беларусі прадказвалася ў межах 16–32 тыс. выпадкаў.

Могілкі ў Стоўбцах падчас эпідеміі.
Фота: Белсат

Утойванне статыстыкі наносіць вялізную шкоду

Тое, што змяншаецца лічба, вядома, уплывае на частку грамадства такім чынам, што змяншае ацэнку рызыкі на эпідэмію, лічыць Андрэй Елісееў. І той факт, што чыноўнікі не носяць маскі і грэбуюць гэтым – негатыўна ўплывае, бо падаецца кепскі прыклад.

«Тое, што ў Беларусі афіцыйна памерлі ад каронавірусу 2400 пацыентаў, абсалютна відавочна, што гэтая лічба заніжаная, пытанне толькі ў тым, у колькі разоў. Умоўна можна памнажаць колькасць ахвяраў у 10 а то і 15 разоў, а можа нават і болей. Паводле некаторых звестак, абсалютна бачна, што Беларусь была адной з краінаў у свеце з найбольш кепскімі захадамі супраць пандэміі. І гэта адназначна адлюстравалася на высокай смяротнасці ў параўнанні з іншымі краінамі».

Hавiны
Ліквідатар зняў гэта ў чарнобыльскай зоне, пакуль камеру не забраў КДБ
2019.06.18 13:55

Сяргей Ягораў belsat.eu

Стужка навінаў