Украінская выведка: расейскія эліты разглядаюць магчымасці адхілення Пуціна ад улады


Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што ў асяродку расейскай бізнес- і палітычнай эліты фармуецца група ўплывовых асобаў, настроеных апазіцыйна ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна.

Мэта гэтай групы – як мага хутчэйшае адхіленне Пуціна ад улады і аднаўленне эканамічных сувязяў з Захадам, зруйнаваных праз вайну ва Украіне.

Аналітыка
«Нельга выключаць і дзяржаўнага перавароту». Што агульнага ў сённяшняй Расеі з лютаўскаю рэвалюцыяй
2022.03.20 08:00

Пэўная частка расейскай палітычнай эліты, паводле ГУВ, разглядае ў якасці пераемніка Пуціна дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, які апошнім часам трапіў у няміласць з боку расейскага прэзідэнта. Афіцыйная прычына незадаволенасці Пуціна – фатальныя пралікі ў вайне супраць Украіны. Бортнікаў і ягонае ведамства адказвалі за аналіз настрояў насельніцтва Украіны і баяздольнасці ўкраінскай арміі.

Украінская выведка сцвярджае – вядома, то Бортнікаў і іншыя ўплывовыя прадстаўнікі расейскай эліты разглядаюць розныя варыянты адхілення Пуціна ад улады. Не выключаецца атручванне, раптоўная хвароба ці іншая выпадковасць.

Hавiны
Сенат ЗША аднагалосна прызнаў Пуціна вайсковым злачынцам
2022.03.16 08:50

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў